24 і 25 кастрычніка ў парку гісторыі «Сула» адбудзецца тэматычная праграма «Сула містычная». Наведвальнікаў чакаюць сямейны квэст, знаёмства з легендамі і таямніцамі парку, а таксама магчымасць працягнуць прыгоды пасля заходу сонца.
Асноўная праграма будзе праходзіць з 14:00 да 16:00. Акрамя містычнага квэста, госці змогуць далучыцца да аглядных экскурсій, якія пачнуцца а 14:00 і 15:00, пракаціцца на брычцы і дракаре – пры спрыяльным надвор’і. На тэрыторыі парку таксама працуюць больш за 30 інтэрактыўных лакацый.Для тых, хто плануе затрымацца ў «Суле» да наступнага дня, падрыхтавалі асобную праграму. Толькі для гасцей, якія застануцца на начлег, а 16:00 арганізуюць інтэрактыўную вандроўку «Дзікае паляванне ў Суле». Пасля яе ўдзельнікі далучацца да факельнага шэсця пад музыку, а завяршыцца вечар паляўнічай вячэрай у рэстаране з аповедам.
Пачаць знаёмства з паркам можна раней: а 13:00 запланавана экскурсія з урачыстай музычнай сустрэчай. Гэта дадатковая платная паслуга.
На час правядзення праграмы яшчэ даступныя апошнія нумары ў гатэлях парку. Пры пражыванні сняданак з дзвюх страў і ўваходныя квіткі ў парк на час адпачынку прадастаўляюцца ў падарунак.
Запіс па тэлефоне: +375 44 544-54-51.
Удзел у асобных мерапрыемствах і дадатковых паслугах аплачваецца асобна.


