Першы ў Беларусі парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула» прэзентуе новую тэматычную пляцоўку – «Палац беларускай мовы». Гэта месца, якое ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры.
Святкаванне адбудзецца 3 і 4 жніўня з 14:00 да 17:00. Гасцей чакае незвычайная праграма – сапраўдны культурны скарб. Вы даведаецеся шмат цікавага ад навукоўцаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, прымеце ўдзел у моўных квізах, убачыце цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Ну, і куды ж без захапляльных конкурсаў і забаў, а таксама незабыўнай праграмы ў цэнтры?
«Няхай ніколі не згасне ваша няўрымслівасць і жаданне пранікнуць у цудадзейную крыніцу беларускага слова, спазнаць яго сілу і хараство», – такое пасланне для вас прыйшло з парка сярэднявечнай гісторыі. Спяшайцеся правесці гэтыя выходныя ярка і цікава разам з Сулой!
Падрабязнасці – у нашым разделе Афіша.