У Суле на гэтых выходных прыгатуюць двухмятровы дранік

17 / 09 / 24

22 і 22 верасня Сула чакае ў госці ўсіх аматараў бульбы — на гэтых выходных тут пройдзе «Дранік-фэст».

У вас будзе магчымасць паўдзельнічаць у бульбяных спаборніцтвах і бульбяных хэнд-мэйдах! Таксама падрыхтуйце свае цікавыя гісторыі, звязаныя з бульбай. Яшчэ ў праграме: традыцыйныя гульні і забавы. Кульмінацыяй смачнага свята стане дэгустацыя самага вялізнага драніка на 2-ух мятровай патэльні.

Смачная ежа і народныя гульні ў Суле зробяць ваш верасень неверагодным! Падрабязнасці чытайце ў раздзеле Афіша.