Відэасэрвіс VOKA выпусціў «Карпарацыю монстраў» ў беларускім дубляжы

8 / 11 / 22
VOKA выпусціў яшчэ адзін анімацыйны фільм ад студый Pixar і Disney у новым афіцыйным дубляжы. Цяпер на платформе можна паглядзець «Карпарацыю монстраў» на беларускай мове.

Мультфільм расказвае пра двух монстраў: вялізнага і пухнатага Салі, і яго аднавокага партнёра і сябра Майка Вазоўскі, якія працуюць на фабрыцы «Карпарацыя монстраў». Усё, што ім трэба – палохаць дзяцей, таму што з дзіцячых крыкаў яны атрымліваюць электрычнасць. Але аднойчы жыццё монстраў аказваецца пад пагрозай: у іх свет трапляе дзіця, а з дзецьмі столькі клопатаў, што яны могуць давесці каго заўгодна.

Паглядзець «Карпарацыю монстраў» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана».