Восеньская вандроўка пройдзе ў Дукоры падчас школьных канікул

29 / 10 / 24

На гэтых выходных у Дукорскім Маёнтку ладзяць незвычайную вандроўку для дзяцей і іх дарослых.

2-3 лістапада тут пройдзе цікавы квэст. Госці будуць разгадваць чароўную таямніцу знікнення вядомага дзівака. Пачатак ў 14:00.

Прыязджайце раней, каб паспець на аглядную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях, пачынаем ад плошчы каля брамы. Пачатак ў 12:00. Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.

Кошт квіткоў:

Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, дарослыя інваліды 1-2 груп, дзеці-інваліды, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукорскага маёнтка.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.