Вялікае Княства Сула: дні нематэрыяльнай Спадчыны

16 / 04 / 26

Вялікае Княства Сула запрашае на дні нематэрыяльнай спадчыны 18, 19 і 20 красавіка.

У праграме кожны дзень — тэматычныя аповеды і майстар-класы на лакацыях, агульная праграма ў цэнтры, а таксама бясплатнае частаванне супам з крапівы і зёлкавай гарбатай.

Гасцей чакае знаёмства з традыцыямі і рамёствамі, жывое ўзаемадзеянне з носьбітамі культуры і магчымасць адчуць атмасферу мінулых эпох. Імпрэза будзе цікавай як дарослым, так і дзецям.

Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для сяброў у сацыяльных сетках Сулы,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1–2 групы — уваход вольны.

Бярыце родных за руку, збірайце сям’ю і прыязджайце за ўражаннямі ў Сулу!