«Вялікае Княства Сула» заклікае на «Смачнаесціфэст»

31 / 10 / 22
Парк гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае правесці вялікія выходныя лістапада і дзіцячых канікул са смакам.

6 лiстапада у 14:00 адбудзецца «Смачнаесціфэст». Вас чакаюць беларускія спевы і гульні, танцы і забавы. Спаборніцтвы па выпяканню дранікаў. Інтэрактыўная тэатральная пастаноўка: “Як пан Бульбачка сабе зяця выбіраў”. Кульмінацыяй стане выпяканне і дэгустацыя найвялікшага ва ўсім свеце двухметровага драніка.

* Абмежаванняў па ўзросце няма: 0+


Кошт квітка:

Дарослыя - 25 руб
Сябры Сулы - 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны