16 кастрычніка ў «Вялікім Княстве Сула» адбудзецца «Дранік-фэст».
Свята пачнецца а 14-й гадзіне. Гасцей чакае разнастайная праграма: народныя восеньскія абрады, традыцыйныя спевы і гульні, спаборніцтва па выпяканню дранікаў, інтэрактыўная тэатральная пастаноўка «Як пан Бульбачка сабе зяця выбіраў», забаўкі ад вядоўцы свята.
Кульмінацыяй фэсту стане выпяканне і дэгустацыя двухметровага драніка!
Нагадаем, што ўпершыню такі вялікі дранік прыгатавалі ў «Вялікім Княстве Сула» яшчэ ў 2016 годзе напярэдадні свята 8 сакавіка. На яго спатрэбілася 76 кг бульбы, 4 кг цыбулі, 60 яек, 5 кг мукі, 10 л. алею, 5 л. смятаны і 350 г солі. Над прыгатаваннем стравы працавалі 6 чалавек.
Падарыце сабе і блізкім яшчэ адны цеплыя восеньскія выходныя на «Дранік-фэсце»!
Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам, трэба падпісацца на адну з сацсетак парка гісторыі).
Дзеці - 15 руб.
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны.