Вялікае Княства Сула запрашае на майстэрню ведаў

31 / 08 / 22

Вялікае Княства «Сула» 3 і 4, 10 і 11 верасня запрашае пагрузіцца разам у гісторыю беларускай асветы праз разнастайныя гульні і цікавыя інтэрактывы і адчуць сябе вучнем часоў Францыска Скарыны і Сымона Буднага.

Госці паспрабуюць атрымаць дыплом езуіцкага калегіума, а яшчэ дазнаюцца, як адбывалася прыватнае навучанне ў сям’і магната.

Сярод прапанаваных дысцыплін таксама танцы, спевы, фехтаванне, логіка, акторскае майстэрства.

Даты: 3 і 4, 10 і 11 верасня
Пачатак: 14:00
Квіткі: дарослыя — 25 руб., дзеці — 15 руб., дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+