«Вялікае Княства Сула» запрашае на сямейны квэст «Таямнiцы старога гарбуза»

25 / 10 / 22

Парк гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае правесці разам першыя дні восеньскіх канікул.

30 кастрычніка ў 13.30 адбудзецца сямейны квэст «Таямнiцы старога гарбуза». Вас чакаюць захапляльныя містычныя прыгоды і магчымасць разгадаць шмат цікавых загадак і сакрэтаў пра адзін с самых яскравых восеньскіх сімвалаў.

Прыняць удзел могуць індывідуальныя наведвальнікі з дзецьмі школьнага ўзросту. Таксама можна паспрабаваць свае сілы ў конкурсе на лепшы выраб з гарбуза «Сула містычная» на дзіцячай хэндмейд пляцоўцы. Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна.

*Збор каля «Кромлеха» (пляцоўка №1).

**Удзел у квэсце дзяцей малодшага школьнага ўзросту выключна ў суправаджэнні дарослых.

Кошт квітка:

Дарослыя — 25 рублёў,
Сябры Сулы — 20 рублёў (неабходна падпісацца на адну с сацетак Сулы),
Дзеці — 15 рублёў,
Дзеці да 7 гадоў і людзям з інваліднасцю 1- 2 гр. — уваход вольны.