«Вялікае Княства Сула» запрашае на традыцыйнае свята «Гуканне вясны»

12 / 03 / 26
Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае на традыцыйны абрад «Гуканне вясны».

Чаго чакаць? Давай вясну гукаць! «Гуканне вясны» з'яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх святаў. 14 і 15 сакавіка Сула запрашае на рэканструкцыю гэтага абрада.

Праграма будзе праходзіць з 14:00 да 16:00. Вас чакае: падкіданне птушачак, упрыгожванне дрэва, спевы-вяснянкі, карагоды, традыцыйныя гульні, частаванне. А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак усім гасцям парка!

Таксама працуюць інтэрактыўныя кропкі з 10:00 да 17:30, рэстаран да 21:00.

Кошты ўваходных квіткоў:
— 45 бел.рублёў дарослы;
— 40 бел.рублёў дарослы сябар сацыяльных сетак Сулы;
— 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна;
— 15 бел.рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў;
* да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр — уваход вольны.

Кожны дзень з серады па нядзелю парк прапаноўвае далучыцца да інтэрактыўнай экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі» а 13:00 з урачыстай сустрэчай музыкамі. Кошты: 60 бел. рублёў дарослы і 45 бел.рублёў дзіцячы (у кошт ужо УКЛЮЧАНЫ ўваходны квіток).

Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 6137701.