«Дукорскі Маёнтак» запрашае ўсіх жадаючых правесці тэматычныя выходныя у атмасферы сапраўднага беларускага свята.
У перыяд з 19-20 і 26-29 красавіка музейны комплекс арганізуе шэраг пазнавальных экскурсій па сядзібе, дзе госці змогуць акунуцца ў гісторыю маёнтка і пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі продкаў — як у тэорыі, так і на практыцы.
Асаблівым днём стане 20 красавіка, калі з самага ранку наведвальнікаў будуць сустракаць святочныя пачастункі: духмяныя кулічы, яйкі і віно.
Кошт білетаў складае:
-
Дарослыя — 25 рублёў;
-
Дзеці 7-17 гадоў — 10 рублёў;
-
Дзеці да 7 гадоў, імяніннікі, дзеці і дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.
Акрамя таго, усім падпісчыкам сацсетак «Дукоры» прадастаўляецца зніжка 10%.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Пухавіцкі раён, аграгарадок Дукора, вуліца Школьная, 15а, што ўсяго за 30 км ад Мінска.
Для даведак можна звяртацца па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64.
Вам прапануюць ўнікальную магчымасць правесці вясновыя дні ў атмасферы гісторыі, культуры і святочнага настрою, адчуць сапраўдны дух Вялікадня і атрымаць новыя ўражанні.