Як святкавалі Спасы нашы продкі? Адказ – у Суле

19 / 08 / 26

22 і 23 жніўня ў парку гісторыі «Сула» адбудзецца тэматычная праграма «Спас – усяму час», прысвечаная народным традыцыям аднаго з самых шанаваных жнівеньскіх свят.

Госці даведаюцца пра паходжанне Медавага, Яблычнага і Арэхавага Спасаў, іх гісторыю, назвы, а таксама пазнаёмяцца са старажытнымі беларускімі звычаямі, абрадамі і народнымі прыкметамі.

У праграме:

  • частаванне ад кухмістраў Сулы;
  • дэгустацыя сульскага мёду;
  • лекцыі ад пчаляра Дзмітрыя Рахматуліна;
  • выступленні музыкаў.
Акрамя святочнай праграмы, у кошт уваходнага білета ўваходзіць наведванне больш за 30 інтэрактыўных пляцовак парка. Таксама ўсіх гасцей чакае катанне на брычцы і дракару (пры спрыяльных умовах надвор'я).

Папярэдні запіс на мерапрыемства не патрабуецца.

Д. Сула, вул. Цэнтральная, 14.