29 і 30 жніўня парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Вялікае княства Сула» запрашае на «Свята хлеба» – мерапрыемства, прысвечанае адной з самых важных падзей у жыцці нашых продкаў – завяршэнню жніва.
На працягу двух дзён наведвальнікі пазнаёмяцца з беларускімі земляробчымі традыцыямі, даведаюцца пра абрады зажынак і дажынак, а таксама ўбачаць рэканструкцыю амаль забытага абраду «завівання барады».У праграме:
- інтэрактыўныя аповеды пра традыцыі жніва;
- частаванне караваем і традыцыйным напоем;
- народныя танцы, гульні і забавы;
- рэканструкцыя абрадаў зажынак, дажынак і «завівання барады»;
- магчымасць пакаштаваць натуральны хлебны квас у кропках харчавання.
Парк адчыняе браму ў 10:00, экскурсійнае абслугоўванне працягнецца да 18:00.
Даведкі: +375 44 733 13 01.


