Кампанія «Ложка в ладошке» выпусціла лімітаваную лінейку дзіцячага пюрэ з партрэтамі класікаў беларускай літаратуры, Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Як кажуць самі супрацоўнікі кампаніі, гэтыя пісьменнікі вядомы кожнаму дзіцяці, а іх вершы застаюцца ў памяці на ўсё жыцце. Так упакоўку пюрэ ўпрыгожваюць наступныя радкі: «Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі» (Янка Купала) і «Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее» (Якуб Колас).
Лімітаваная калекцыя была выпушчана з нагоды 140-годдзя са дня нараджэння літаратурных класікаў.
Тэма адраджэння нацыянальнай культуры робіцца ўсе больш папулярнай сярод беларускіх брэндаў у розных нішах. Нагадаем, што напрыканцы летняга сезона сець «Мегатоп» прэзентавала капсульную калекцыю KARATKIEVIČ.