Захапляльны свет чароўных казак, легендаў і паданняў беларусаў у Суле

22 / 04 / 26

Парк сярэднявечнай гісторыі Сула шчыра запрашае вас у захапляльны свет чароўных казак, легендаў і паданняў беларусаў.

25 і 26 красавіка прастора ператворыцца ў казачную кнігу. Вы пачуеце старадаўнія гісторыі пра лясы і вадаёмы, пра мужных ваяроў і чароўных істот, якія насялялі зямлю продкаў. На лакацыях чакаюць інтэрактыўныя аповеды, сустрэчы з казачнымі персанажамі і магчымасць пагрузіцца ў атмасферу даўніны.

Не прапусціце шанец дакрануцца да спадчыны продкаў, правесці дзень з сям'ёй і сябрамі ў адным з самых чароўных мясцін Беларусі.

Кошт квітка: 
45 бел. рублёў для дарослых;
40 бел. рублёў для сяброў у сацыяльных сетках Сулы;
25 бел.рублёў для дзяцей ад 7 да 17 гадоў;
15 бел.рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. — уваход вольны.

Сула чакае вас у свеце дзіўных легенд!

Минская обл., д. Сула, 14