Сітцы альбо Вялікія Сітцы – апошняя кропка падарожжа. Саковічы, Радзівілы, Хадкевічы, Брастоўскія — і гэта яшчэ няпоўны спіс колішніх уладальнікаў. Існаваў тут ў 17 стагоддзі і невялікі замак. На змену згарэламу палацу, ад якога сёння захаваліся велічныя калоны, знакаміты род Дамейкаў ўзводзіць новы палацава-паркавы комплекс. Захаваўся ён фрагмэнтарна. Ацалела тут і царква святога Юрыя, што з'явілася тут напачатку 20 стагоддзя.
Вы можете отправиться на экскурсию самостоятельно или обратиться к туроператору «Виаполь».