24 верасня ў музейным комплексе Дукорскі маёнтак адбудзецца цікавае мерапрыемства «Багач» — свята, прысвечанае завяршэнню збора ўраджаю.
Госці змогуць прыняць удзел у старадаўнім беларускім абрадзе з аднаіменнай назвай, каб захаваць дабрабыт, ураджайнасць ды сямейны лад.
Па старажытнай традыцыі ў абрадзе удзельнічалі ўсе жыхары вескі. Яны прыносілі па жменьцы зярна новага ўраджаю для Багача (лубок, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка), каб яго задобрыць. Пасля лубок праносілі па вёсцы пад абрадавыя спевы.
Акрамя гэтага гасцей Дукорскага маёнтка чакае разнастайная праграма з майстар- класамі па танцах, а таксама знаемства з традыцыйнымі рамёствамі, беларускімі стравамі і многа цудоўнай жывой музыкі.
Праграма:
12:00 – Адкрыццё свята;
12:30 – Забавы ды гульні ад музыкаў Дукорскага маёнтка;
13:00 – Абрад «Багач»;
13:30 – Выступ і майстар-клас па традыцыйных танцах;
14.00 – Канцэрт-лекцыя пра музычную культуру Беларусі;
15.30 – Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты;
16:00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах;
16:00 – Забавы ды гульні ад музыкаў Дукорскага маёнтка;
17:00 – Музычны падарунак для гасцей маёнтка;
18:00 – Закрыццё свята.
Для гасцей пад час свята пройдуць бясплатна:
- майстар-клас па выцінанцы ды саломапляценню,
- майстар-клас па разьбе з дрэва,
- майстар-классы ад ганчароў,
- майстар-класс па сыраварству,
- забаўляльныя зоны актыўнасці,
- частаванне традыцыйнамі стравамі.
*у праграме магчымы змены
Дата: 24 верасня 2022 года.
Час правядзення: 12:00 – 18:00.
Квіткі: дарослыя – 20 руб., дзеці – 10 руб., да 7 год – бясплатна.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64.