Капсульная калекцыя абутку з цытатамі Караткевіча з’явілася ў сеці «Мегатоп»

5 / 09 / 22

Сець «Мегатоп» выпусціла калекцыю абутку, прысвечаную беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу — «KARATKIEVIČ».

Лінейка складаецца з трох мадэляў, кожная з якіх адпавядае героям трох вядомых твораў пісьменніка: «Стах» — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Альшанскі» —«Чорны замак Альшанскі», «Загорскі» — «Каласы пад сярпом тваім».


Праз дызайн абутку сець «Мегатоп» імкнецца абудзіць цікавасць да нацыянальнай культуры і паказаць прыгажосць чытання па-беларуску: «Мова і наша гісторыя — база, на якой будуюцца амаль усе творы аўтара. Караткевіча называюць стваральнікам беларускага гістарычнага рамана. Яго тэксты апісваюсь не толькі асобных людзей, але і цэлыя эпохі. У сваіх творах Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на гістарычныя пакуты і шматлікія выпрабаванні, застаўся народам вялікай душы і светлага розуму, не страціў свайго аблічча».

Кошт капсульных мадэляў — 135 і 149 руб., памеры — ад 40-га да 45-га.

Калекцыя «KARATKIEVIČ» з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва з кітайскім брэндам X-Plode, які робіць абутак для атыўнага вогбраза жыцця ў сярэднім цэнавым сегменце.