Масленіца ў Дукорскім маёнтку: свята ў лепшых традыцыях беларускай шляхты

13 / 02 / 23

25 лютага ў Дукорскім маёнтку будуць святкаваць Масленіцу. Праграма арганізавана для індывідуальных наведвальнікаў.

Гасцей чакаюць вяселыя гульні ды забавы ў лепшых традыцыях беларускай шляхты: смачныя пачастункі, выступ скамарохаў, баі на мяхах, перацягванне каната, масленічны слуп з шчодрымі прызамі, майстар-классы, батлеечны спектакль, жывая музыка, святочны карагод са спальваннем пудзіла зімы і шмат чаго іншага.



Падрабязней святочная праграма выглядае так:

13.00 – урачыстае адкрыццё свята;
13.15 – выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;
13.45 – масленічыя забавы ад вядучага з прызамі;
13.45 – першы паказ батлеечнага спектакля "Масленіца" (музей, першы паверх);
13.45 – майстар-клас па сыраварэнню (дэгустацыйная зала);
14.15 – традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;
14.45 – вясёлыя забавы ды гульні з хатнікам;
14.45 – майстар-клас па выцінанцы “Вясновая птушка” (дэгустацыйная зала);
15.15 – выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;
15.45 – масленічыя забавы і гульні ад вядучага;
15.45 – другі паказ батлеечнага спектакля "Масленіца" (музей, першы паверх);
15.45 – майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды (дэгустацыйная зала);
16.00 – традыцыйныя танцы і гульні;
16.50 – спальванне пудзіла і масленічны святочны карагод.

* у праграме магчымы змены.

Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.

Зніжка 10% для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага мёнтка.

Падрабязнасці: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64