Рамествы як нацыянальны скарб: саломапляценне і выцінанка. Тэматычныя выходныя ў Суле

17 / 12 / 25

20 і 21 снежня Сула запрашае правесці выходныя разам: абмяркуем унікальныя рамествы беларусаў, а таксама працягнем знаемства з нацянальнымі каляднымі традыцыямі. Пачатак праграмы ў 14:00.

Праграма будзе прысвечана саломапляценню і выцінанцы, якія ўваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэтыя віды творчасці з’яўляюцца аднымі з важных частак нацыянальнага ДНК.

Таксама не забываемся, што блізіцца час Каляд, і запасамся ведамі пра мясцовыя абрады, вучым святочныя спевы на майстар-класе, натхняемся на стварэнне калядных касцюмаў.

Падрабязнасці: +375 29 613 77 01
Кошт квіткоў: 15-40 BYN
Адрас: Сула, вул. Цэнтральная, 14