У Мінску пакажуць «Рык і Морці» на беларускай мове

20 / 07 / 22

У гэтую суботу 23 ліпеня адбудзецца кінапрагляд культавага мульціка «Рык і Морці», перакладзенага на беларускую мову.

Прагляд арганізуе суполка «САМі» (творчае кам’юніці беларускай моладзі). Пераклад зроблены некамерцыйным праектам па беларусізацыі твораў масавай культуры і папулярызацыі беларускай мовы «Анібел».

Каб папасці на мерапрыемства, патрэбна зарэгавацца па спасылцы ў профіле суполкі ў Інстаграме. Колькасць месцаў абмежавана. Уваход: данэйшн, 18+. Дрэскод: інапланетны касцюм і мэйкап.

У праграме:

  • прагляд лепшых серый першага сезона на беларускай мове;

  • тайнае галасаванне за лепшы інапланетны лук;

  • прагляд прэм’ернага выпуска 6-га сезона (руская мова ці арыгінал з субтытрамі).

Калі: 23 ліпеня ў 19:00

Дзе: паведамляецца ўдзельнікам асабіста