19 і 20 верасня парк гісторыі «Сула» прапануе зірнуць на беларускую кухню праз адну з яе самых пазнавальных страў. На працягу двух дзён тут будуць гатаваць і частаваць дранікамі, праводзіць кулінарныя спаборніцтвы, ладзіць гульні і музычную праграму.
Падзеі будуць праходзіць 19 верасня з 14:00 да 19:00, а 20 верасня – з 14:00 да 17:00.У праграме:
- частаванне дранікамі, прыгатаванымі на двухметровай патэльні;
- конкурс на самае хуткае прыгатаванне дранікаў;
- гульні і конкурсы з падарункамі для ўдзельнікаў;
- больш за 30 інтэрактыўных кропак;
- музыка і танцы;
- катанне на дракары, калі дазволіць надвор'е.
Уваходны квіток ужо ўключае святочную праграму, таму даплочваць за ўдзел у мерапрыемствах не трэба. Для сяброў парку кошт складае 40 BYN замест 45 BYN, для дзяцей ад 7 да 17 гадоў – 25 BYN, а дзеці да 7 гадоў могуць наведаць парк бясплатна.
Яшчэ адзін варыянт правесці дзень у «Суле» – далучыцца да інтэрактыўнай вандроўкі «5000 крокаў беларускай гісторыі». Яна пачынаецца ў 13:00 і разлічана прыкладна на дзве гадзіны. У маршрут уваходзіць экскурсія і ўрачыстая сустрэча з музыкамі, а ўваходны квіток у парк удзельнікі атрымліваюць у падарунак.
Кошт вандроўкі складае 60 BYN для дарослых і 45 BYN для дзяцей ад 7 да 17 гадоў.
На працягу выходных таксама можна будзе пакатацца на дракары – такая магчымасць будзе залежаць ад умоў надвор'я.
Даведкі: +375 29 613 77 01.


