Вяселле па-беларуску: у «Суле» пройдуць тэматычныя выходныя

9 / 09 / 26

12 і 13 верасня парк гісторыі «Сула» запрашае гасцей на тэматычныя выходныя «Вясельныя традыцыі», прысвечаныя старадаўнім беларускім абрадам і звычаям.

Наведвальнікі даведаюцца, як у розных рэгіёнах Беларусі праходзіла сватанне, вяселле і паслявясельныя абрады, пачуюць народныя песні, убачаць традыцыйныя танцы і пазнаёмяцца з цікавымі гістарычнымі фактамі.

У праграме выхадных:
– традыцыйнае частаванне;
– віктарыны і спаборніцтвы з падарункамі;
– народныя песні і танцы;
– аповеды пра гісторыю беларускіх вясельных традыцый.

Асаблівай адметнасцю праграмы стане магчымасць жартоўна «ажаніцца» і стаць удзельнікам вясельнага абраду.

Для тых, хто жадае самастойна прагуляцца па парку, кошт уваходнага білета складае 45 рублёў для дарослых і 40 рублёў для сяброў парка ў сацыяльных сетках. Дзіцячы білет (ад 7 да 17 гадоў) – 25 рублёў.

Таксама госці могуць далучыцца да агляднай экскурсіі па комплексе без наведвання лакацый. Яна пачынаецца а 14:00 каля Кромлеха і доўжыцца каля 40 хвілін.

Для самастойных наведвальнікаў даступная экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі – яна стартуе а 13:00. Кошт удзелу складае 60 рублёў для дарослых і 45 рублёў для дзяцей.

Даведкі: +375 29 613 77 01+375 44 544 54 51.