Вяселле – адзін з самых значных абрадаў у жыцці чалавека. Жадаеце даведацца, якія цікавыя вясельныя традыцыі суправаджалі гэтае яскравае свята на працягу стагоддзяў у беларусаў? Завітайце ў Сулу! 7 і 8 верасня вас чакае праграма «Вясельныя традыцыі».
Зазвычай нашыя продкі ладзілі вяселле ўвосень, таму што гэта шчодрая на дары ўраджая пара, свойская жывёла ды птушка за лета добра адкормлены. Значыць — вясельны стол будзе багатым. Далучайцеся да праграмы і прымайце ўдзел у танцах і спевах, спаборніцтвах і віктарынах з падарункамі, а таксама пашырайце свае веды цікавымі фактамі з гісторыі вясельных традыцый на нашых землях.
Падрабязнасці свята, кантакты, кошт квіткоў шукайце ў раздзере Афіша на нашым сайце.