Як адзначыць зімовыя святы: «Калядная казка ў Суле»

4 / 12 / 24

У Суле ладзяць навагоднія экскурсіі, каб хутчэй падарыць вам святочны настрой. З 4 снежня па 12 студзеня гасцей чакае сапраўдная калядная казка!

Пад час праграмы вы пазнаёміцеся з Зюзяй — беларускім духам зімы, які вырашае ці нашкодзяць нам маразы, ці не, завітаеце да вядунні-чараўніцы, пазнаёміцеся з традыцыйным абрадам калядавання і, канешне, адчуеце сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі. А яшчэ паспрабуеце сябе ў конным забезе (хобіхорсінг) і пачуеце гукі старажытнай фісгармоніі.

На прыгодніцкім шляху вам сустрэнецца і Анёл, і Цмок, і зімовая каралева. Ну і куды ж без Святога Мікалая? Дзецям — падарункі, дарослым — частаванне.

Па-за экскурсіяй вы таксама зможаце пакатацца на санях або брычцы, завітаць у батлейку і наведаць астатнія лакацыі парка.

Кошт праграмы и кантакты пакінулі ў раздзеле «Афіша».