З 17 лютага ў Дукорскім маёнтку пачынаецца святкаванне Масленіцы

30 / 01 / 23

Дукорскі маентак запрашае на провады зімы. Святкаванне Масленіцы адбудзецца з 17 лютага па 5 сакавіка 2023 года.

Беларускія фальклорныя героі запрашаюць гасцей стаць ўдзельнікамі старадаўніх народных традыцый

У святочнай праграме:

- сустрэча, Батлейка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
- падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
- майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
- танцы, гульні, спальванне лялькі ў суправажэнні жывой музыкі;  
- катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу – на брычцы);
- наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
- масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дадаткова дэгустацыя для дарослых груп).

У вольны час госці могуць наведаць перакулены дом, сярэднявечнае гарадзішча, браму і стайню, заасад і 400-гадовы дуб, выставу рэтра-аўтамабіляў.

Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

  • Час правядзення: з 17 лютага па 5 сакавіка 2023 года.
  • Кошт праграмы на 1 чалавека: 25 руб. – дзіцячы / 30 руб. – дарослы.
  • Працягласць праграмы: 2 – 2,5 гадзіны.


Можна замовіць транспарт, кошт абмяркоўваецца асобна.

Падрабязнасці:
+375333577764,
+375447077764