6 і 7 чэрвеня парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае на святочную праграму, прысвечаную Зялёным святкам — адной з самых маляўнічых падзей беларускага народнага календара.
У гэтыя дні наведвальнікі змогуць акунуцца ў атмасферу традыцыйных летніх свят, якія спалучаюць у сабе Семуху, Тройцу і Русалле. Здаўна гэты час лічыўся асаблівым: людзі ўшаноўвалі продкаў, славілі прыгажосць прыроды і верылі ў яе асаблівую сілу.Цэнтральнай падзеяй свята стане рэканструкцыя старажытнага абраду «Ваджэнне куста». Госці не толькі ўбачаць адну з найцікавейшых беларускіх абрадавых традыцый, але і змогуць далучыцца да святочнага шэсця, адчуўшы сябе часткай жывой гісторыі.
Святочная праграма дазволіць бліжэй пазнаёміцца з народнай культурай, абрадамі і звычаямі беларусаў, а таксама правесці першыя летнія выхадныя ў непаўторнай атмасферы гістарычнага парка.
Кошт квіткоў:
45 рублёў — для дарослых;
40 рублёў — для сяброў у сацыяльных сетках Сулы;
25 рублёў — для дзяцей ад 7 гадоў.
Для дзяцей да 7 гадоў і інвалідаў I–II груп уваход вольны.
Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14


