Пасля 16:00 у рэстаране «Кухмістр» дзейнічае зніжка 5% на блюда з асноўнага меню для ўсіх гасцей, якія пад час вячэры размаўляюць ВЫКЛЮЧНА па-беларуску!
«Размаўляйце па-беларуску! З намі і ўсюды! Нават калі афіцыянты крыху бянтэжацца. Падтрымайце іх і наша імкненне захаваць беларускую мову жывой і патрэбнай», – звяртаецца да гасцей «Кухмістр».
Гэта выдатная прапанова для ўсіх, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, а таксама для тых, хто гаворыць на беларускай мове пастаянна.