Зніжка 5% для беларускамоўных гасцей у рэстаране «Кухмістр»

28 / 09 / 22

Пасля 16:00 у рэстаране «Кухмістр» дзейнічае зніжка 5% на блюда з асноўнага меню для ўсіх гасцей, якія пад час вячэры размаўляюць ВЫКЛЮЧНА па-беларуску!

«Размаўляйце па-беларуску! З намі і ўсюды! Нават калі афіцыянты крыху бянтэжацца. Падтрымайце іх і наша імкненне захаваць беларускую мову жывой і патрэбнай», – звяртаецца да гасцей «Кухмістр».

Гэта выдатная прапанова для ўсіх, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, а таксама для тых, хто гаворыць на беларускай мове пастаянна.