10 / 12 / 2024 г.
Вось ізноў надыйшоў час калядных свят, калі і дарослыя, і дзеці прагнуць хутчэй акунуцца ў атмасферу зімовых цудаў. Па добрай традыцыі каманда bestbelarus.by зазірнула ў «Калядную краму», каб пазнаёміць вас з цікавымі і ўнікальнымі ў сваім родзе навінкамі, а таксама даведацца, чым жыве амаль што самая папулярная крама калядных навагодніх аздоб у Мінску.